Шчасця глыток
РОДНАЙ ВЁСЦЫ
Мілы куточак, родная вёска,
Як толькі можна цябе не любіць?
Тут нарадзіцца мне давялося,
І мне падабаецца ў вёсачцы жыць.
Сябры тут мае, наша родная школа
І сэрцу так мілы бацькоўскі куток.
Праходзіць дзяцінства тут – час мой вясёлы.
Любімая вёска, ты – шчасця глыток!
МОЙ РОДНЫ КРАЙ
Палессе мілае! Мой родны край!
Чароўнай птушкай заспявай,
Цудоўным садам расквітней –
Засвеціць сонейка ярчэй.
Ты, родны край, у нябыт не сыдзеш,
А будзеш толькі расцвітаць.
Дачок прыгожых, сыноў мужных
Заўжды ты будзеш гадаваць.
Калі сыны такія будуць,
Як нашы Колас і Купала,
Яны наказ іх не забудуць,
Каб наша мова не ўмірала.
Таму й пішу я свае вершы
На мове роднай, мілагучнай
Пра край (у свеце ён найлепшы),
Дзе так утульна, ціха, зручна
Вучыцца ў школе, марыць, жыць
І роднай мовай даражыць!
МАМЕ
За окошком светло и тихо,
Ну а ты всё сидишь и молчишь,
Будто ищешь какой-то выход.
Ты устала, о чём-то грустишь.
В доме тихо, и только слышишь
Щебет птичек у нас за окном.
Так поют, что сидишь и не дышишь,
Голоса их звенят серебром.
Одари меня, мама, лаской,
Обними меня нежной рукой.
Прочитай мне любимую сказку,
Колыбельную песенку спой.
И тебя обниму я тоже,
Головою прильну к плечу.
«В мире нет никого дороже», –
Горячо я тебе прошепчу.
ЛЕТНЯЯ ЗАМАЛЁЎКА
Кармушка для птушак на балконе нашай вясковай кватэры вісіць круглы год. Не здзіўляйцеся: летам таксама птушкам патрэбна дапамога. Сёння я канчаткова ўпэўнілася ў гэтым.
Зранку быў моцны вецер і дождж ліў як з вядра. Аж галіны дрэў ламаліся. «Бедныя птушачкі, – падумала я, – знясілеюць у такую буру».
Калі віхура пранеслася і ўсё супакоілася, выглянула сонейка. Я падышла да акна паглядзець, ці ёсць вясёлка на небе. Аж бачу: сядзіць парачка вераб’ёў на поручні балкона. Я іх пазнала: летам яны прылятаюць не кожны дзень, але заўжды разам.
Верабей скокнуў у кармушку, узяў у дзюбку корму і прынёс знясіленай сяброўцы. Некалькі разоў паднёс ёй корм – з дзюбкі ў дзюбку. Потым сам падсілкаваўся.
Верабейкі адпачылі, цырыкнулі і паляцелі. Я паспела іх сфатаграфаваць. І так радасна стала на душы, што і без вясёлкі дзень быў вясёлы. А яшчэ падумала: ёсць чаму павучыцца ў птушак і людзям.
ВІКТОРЫЯ ЯРМАЛІНСКАЯ